У Беларусі падаражэлі цыгарэты
4- 18.08.2008, 11:17
У Беларусі падвышаныя рознічныя кошты на асобныя віды тытунёвых вырабаў, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак у прэс-службе міністэрства эканомікі рэспублікі.
Падвышэнне рознічных коштаў з 14 жніўня на асобныя віды тытунёвых вырабаў прадугледжанае пастановай міністэрства эканомікі ад 8 жніўня N163", - растлумачылі там.
У прэс-службе адзначылі, што дадзенае рашэнне прынятае "у сувязі з павелічэннем кошту сыравіны і матэрыялаў, падвышэннем па 2-ім паўгоддзі стаўкі акцыза на тытунёвыя вырабы, ростам кантрактных коштаў на імпартныя тытунёвыя вырабы".
У прыватнасці, па дадзеных прэс-службы, кошт на цыгарэты "Карона" ГТФ "Нёман" па дамове аб кантрактнай вытворчасці з "Табак-Інвест" павялічаны на 1% або на Br10 за пачак, Monte Carlo, West, Winston, Magna ("Табак-Інвест") - на 1,1-1,6%%, або прыкладна Br20 за пачак.