Футбол пад бел-чырвона-белымі сцягамі (Фота)
1- 18.08.2008, 12:17
16-17 жніўня ў горадзе Барысаве (Менская вобласць) адбыўся турнір па дваровым футболе, арганізаваны моладзевым цэнтрам "Волат" на прызы грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».
У турніры ўдзельнічалі 7 камандаў. Першае месца заняла каманда "Бастыён", якой і быў уручаны кубак. Камандам прызёрам былі ўручаныя медалі.
Гэты турнір праводзіцца з 2000 году і стаў ужо традыцыяй. Як паведамілі арганізатары, «відавочна, што турнір расце, таксама расце прафесыяналізм саміх гульцоў. У прышласці плануецца правесці міжнародны турнір па дваровым футболе сярод моладзі».




