23 красавiка 2024, aўторак, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфляцыя ў Зімбабвэ падвысілася да 11,27 мільёна адсоткаў

5

Інфляцыя ў Зімбабвэ ў чэрвені дасягнула рэкорднай лічбы - 11,27 мільёна адсоткаў у гадавым вырахаванні, паведамляе ў аўторак агенцтва “Рэйтэр” з спасылкай на зімбабвійскае Цэнтральнае статыстычнае бюро (CSO).

Такім чынам, у параўнанні з папярэднім месяцам, у чэрвені інфляцыя ў Зімбабвэ значна ўзрасла - у траўні яна склала 2,2 мільёна адсоткаў у гадавым вырахаванні.

У паведамленні Цэнтральнага статыстычнага бюро, разасланым у банкі краіны, гаворыцца таксама, што месяцовы прырост інфляцыі падвысіўся з 433,4% у траўні да 839,3% у чэрвені.

Эканоміка Зімбабвэ знаходзіцца ў глыбокім крызысе. Узровень беспрацоўя ў дзяржаве - 80%, а некалькі мільёнаў ягоных жыхароў ужо сталі ўцекачамі. Краіна церпіць ад недахопу харчу і паліва.

У ліпені Цэнтральны банк Зімбабвэ абвесціў аб выпуску ў абарот банкнотаў наміналам 100 мільярдаў зімбабвійскіх даляраў у звязі з сама высокай у свеце інфляцыяй.

У чэрвені ў Зімбабвэ выбухнуў палітычны крызыс. Роберт Мугабе, які на працягу 28 год знаходзіцца ва ўладах, з’яўляючыся адзіным кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах, атрымаў на іх перамогу. Апазыцыя з такім вынікам не пагадзілася. Сусветная супольнасць прыстрашыла краіну ўводзінамі санкцыяў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках