9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узмацняецца кантроль за знаходжаннем у памежных зонах

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі ўзмоцніць кантроль за выкананнем правілаў знаходжання ў памежнай зоне.

Аб гэтым карэспандэнту БелТА паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржпамежкамітэта.

"Як паказвае аналіз, напрыканцы лета і на пачатку восені назіраецца актывізацыя трансмежных злачынных групаў і асобных асобаў па парушэнні міграцыйнага заканадаўства, незаконнаму перасоўванню праз мяжу наркотыкаў і тавараматэрыяльных каштоўнасцяў", - зазначылі ў ведамстве.

Менавіта ў гэты перыяд году саспяваюць нарказмяшчальныя расліны, а таксама дзікаросы, што аб'ектыўна патрабуе больш пільнай увагі і прыцягнення дадатковых сілаў і сродкаў для забеспячэння законнасці і правапарадку на мяжы і памежнай прасторы. У звязі з гэтым Дзяржпамежкамітэт просіць грамадзянаў з разуменнем паставіцца да таго, што ў асобныя кароткачасовыя перыяды будуць праводзіцца дадатковыя мерапрыемствы па кантролю за перасоўваннем праз мяжу асобаў і транспартных сродкаў.

Эфектыўнасць правядзення памежных аперацыяў пацвярджаецца вынікамі аператыўна-службовай дзейнасці. Так, толькі ў першай палове жніўня падчас сумесных мерапрыемстваў памежнікі затрымалі больш за 30 парушальнікаў мяжы, сярод якіх 8 незаконных транзітных мігрантаў. За гэты сама перыяд спынена звыш за 50 спробаў перасоўвання тавараматэрыяльных каштоўнасцяў на агульную суму каля Br400 млн., канфіскавана 8 кг макавай саломкі, знішчана каля 1,5 т нарказмяшчальных раслінаў на плошчы больш за 700 кв.м

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках