28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія весляры заваявалі чацвёртае алімпійскае «золата» (Відэа)

13

Байдарка-чацвёрка ў складзе Рамана Петрушэнкі, Вадзіма Махнева, Аляксея Абалмасава і Артура Літвінчука сенсацыйна перамагла на дыстанцыі 1000 метраў (2:55.714).

Беларускія весляры вялі з першага да апошняга метра фінальнага заезда. На другім месцы славакі, на трэцім - немцы. Адзначым, што ў гэтым сезоне наш экіпаж на буйных турнірах не перамагаў. Аднак Петрушэнка і Махнеў аднойчы ўжо станавіліся прызёрамі Алімпіяды - у 2004 годзе ў Афінах у спаборніцтвах байдарак-двоек на дыстанцыі 500 метраў яны заваявалі бронзу.

Сёння жа, нагадаем, "золата" ў капілку зборнай Беларусі паклалі Андрэй і Аляксандр Багдановічы. Беларускія канаісты выйгралі фінальны заезд на дыстанцыі 1000 м (3:36.365), апярэдзіўшы на самым фінішы нямецкі экіпаж Крысціяна Гілле і Томаша Вылензэка (3:36.588). Трэцяе месца занялі венгры Георгі Козманн і Тамас Кісс (3:40.258).

Каманда Беларусі паднялася на 15-ы радок у медальным заліку. На рахунку нашых алімпійцаў 4 залатыя, 3 срэбраныя і 8 бронзавых узнагарод.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках