29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пілота паветранага шара, што ўпаў пад Менскам, прысудзілі да 4 год «хіміі»

1

Суд Менскага раёну і горада Заслаўля прысудзіў пілота паветранага шара, які разбіўся пад Менскам, да 4-м год пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў выпраўленчай калёніі адкрытага тыпу.

Аб гэтым паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у панядзелак у Беларускай транспартнай пракуратуры.

"Прысудам суда Менскага раёну і горада Заслаўля пілоту ўпалага 16 траўня гэтага году пад Менскам паветранага шара прызначана пакаранне па частцы 3 артыкула 314 Крымінальнага кодэксу Беларусі (парушэнне правілаў бяспекі руху або эксплуатацыі чыгуначнага, паветранага або воднага транспарту) у выглядзе 4-х год пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў выпраўленчай калёніі ва ўмовах селішча", - паведамілі ў БТП.

Паводле пастановы суда, пілот можа абскардзіць прысуд суда першай інстанцыі на працягу 10 дзён.

Як раней паведамляла агенцтва, 16 траўня каля вёскі Семкава Менскага раёну разбіўся паветраны шар. Загінулі муж і жонка. Іхняя 8-гадовая дачка, а таксама пілот, якому сёння быў вынесеным прысуд, засталіся жывымі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках