9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Анціпенка: Для ўсіх СМІ ясна, што вынік выбараў «прадвызначаны»

2

Медыяэксперт Алесь Анціпенка лічыць, што нізкая актыўнасць СМІ у асвятленні выбарчай кампаніі абумоўленая тым, што вынік выбараў "прадвызначаны".

Аб гэтым ён заявіў 26 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Менску, піша БелаПАН.

"Рэспубліканская і рэгіянальная прэса ў перыяд з 19 па 26 жніўня не занадта акцэнтавала ўвагу на працэсе выбарчай кампаніі ў «палату прадстаўнікоў». Гэта, на мой погляд, звязана з тым, што як для дзяржаўных, так і для недзяржаўных СМІ зразумела, што кампанія пройдзе па загадзя вызначанам сцэнары. Аб гэтым, дарэчы, пісалі недзяржаўныя СМІ. Вынікі выбараў залішне прагназуемыя. Таму як для дзяржаўных, так і для недзяржаўных СМІ няма сэнсу асвятляць палітычную сітуацыю, калі вынік вядомы загадзя", — лічыць А.Анціпенка.

Па ягоных словах, значныя падзеі — вызваленне палітвязняў, Алімпіяда ў Пекіне, візіт у Беларусь прадстаўніка Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Дэвіда Меркела — не маглі асаблива паўплываць на асвятленне выбараў у «палату прадстаўнікоў». "Я думаю, што такое асвятленне выбарчай кампаніі — гэта зацішша перад бурай, перад самай актыўнай фазай выбарчай кампаніі, перад рэгістрацыямі кандыдатаў у дэпутаты і перад пачаткам перадвыбарнай агітацыі", — адзначыў А.Анципенка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках