9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатачнікі» заклікаюць Лукашэнку прызнаць незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі

19

"Думаю, падпісанне прэзідэнтам Расеі Дзмітрыем Мядведзевым указу аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі — вельмі правільнае і своечасовае рашэнне", — заявіў у інтэрв'ю БелаПАН намеснік старшыні камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Сяргей Касцян.

Па ягоных словах, "усе прыстойныя людзі павінныя падтрымаць Расею, каб пакласці канец аднапалярнаму ўплыву ў свеце ЗША і Еўразвяза".

"Расею няма ў чым папракаць. Няўжо ЗША і Захад забыліся, як прызналі незалежнасць Косава, як бамбілі Югаславію, працягваюць бамбіаць Ірак, забыліся на Аўганістан? Будзь мая ўлада, я паступіў бы ад імя Беларусі гэтак жа, як прэзідэнт Расеі", — заявіў «дэпутат».

Чалец парламенцкай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Сяргей Гайдукевіч адзначыў, што "Расея, гэта цалкам відавочна, вырашыла ўстаць з каленаў". "Яна сказала, што з'яўляецца буйной дзяржавай, здольнай уплываць на геапалітычную сітуацыю ў свеце. Прычым дзейнічаць яна пачала на мове ЗША: зыходзячы са сваіх інтэрасаў, без аглядкі на магчымую незадаволенасць іншых краін", — лічыць ён.

«Дэпутат» адзначыў, што сёння паміж Беларуссю і Расеяй існуюць сумесныя абавязанні ў межах «саюзнай дзяржавы», датычныя ў тым ліку і ўзгодненай знешняй палітыкі. "Таму Беларусь, улічваючы логіку рэчаў, тактыку ўзаемаадносін, павінная падтрымаць рашэнне Расеі аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі", — лічыць ён.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках