9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама абраны кандыдатам у прэзідэнты ЗША, Джозаф Байден - кандыдат у віцэ-прэзідэнты

У сераду дэлегаты з'езду Дэмакратычнай партыі ЗША высунулі кандыдатуру сенатара ад штата Ілінойс Барака Абамы на пост прэзідэнта ЗША, перадае тэлекампанія CNN.

Суперніца Абамы, сенатар ад штата Нью-Ёрк Хілары Клінтан, выбылая з перадвыбарнай гонкі па выніках праймерыз, з'явілася на сцэне падчас падліку галасоў ад кожнага штату і прапанавала зацвердзіць Абаму кандыдатам у прэзідэнты на падставе аднадушнай ухвалы.

Такім чынам, упершыню ў гісторыі ЗША на крэсла ў Белым доме будзе прэтэндаваць чарнаскуры амэрыканец, высунуты адной з двух асноўных партыяў краіны.

Акрамя таго, сенатар з штатау Дэлавэр Джозаф Байден зацверджаны кандыдатам Дэмакратычнай партыі ЗША у віцэ-прэзідэнты краіны.

Гэтае рашэнне аднадушна прынятае ў сераду на адбываўшымся тут перадвыбарным агульнанацыянальным партыйным з'ездзе ў Дэнверы (штат Калярада), кульмінацыя якога ў чацвер адзначыцца прамовай Барака Абамы і ягонай афіцыйнай згодай балятавацца ў прэзідэнты ЗША. Такім чынам, дэлегаты з'езду падтрымалі выбар свайго лідэра, які крыху раней быў зацверджаным кандыдатам у прэзідэнты.

Толькі абраўшы Барака Абаму прэзідэнтам, Амэрыка зможа "вярнуць сабе давер астатняга свету і зноў павесці яго за сабой", заявіў у сераду ўжо зацверджаны сенатар Джозаф Байден, выступаючы на перадвыбарным з'ездзе дэмакратаў.

"Выбар, які трэба зрабіць на гэтых выбарах, зразумелы, - лічыць Байден. - Цяперашнія часы патрабуюць большага, чым проста добрага жаўнера, яны патрабуюць мудрага лідэра, лідэра, які можа прынесці змены. Змены, якія, як мы ўсе ведаем, нам патрэбныя. Барак Абама прынясе гэтыя змены".

Байден, які лічыцца адным з вядучых амерыканскіх экспертаў па міжнародных справах, заявіў, што знешняя палітыка Буша-Маккейна ўвяла ЗША "у вельмі глыбокую яму, і ў нас засталося вельмі мала сяброў, якія б маглі дапамагчы нам выбрацца з яе".

Ён лічыць, што Амэрыка "сёння знаходзіцца ў меншай бяспецы і больш ізаляваная, чым калі-небудзь раней у нядаўняй гісторыі".

"На працягу апошніх сямі гадоў гэтая адміністрацыя ня здолела разглядзець найбуйныя сілы, фармавалыя твар цяперашняга стагоддзя, - вылучэнне ў якасці вялікіх дзяржаваў Расеі, Кітая і Індыі, распаўсюджванне смяротнай зброі, недахоп надзейных крыніцаў энергіі, харчу і воды, праблему змены клімату і адраджэнне фундаменталізму ў Аўганістане і Пакістане, якія з'яўляюцца сучасным цэнтральным фронтам барацьбы з тэрарызмам", - заявіў Байден, які ўзначальвае сенацкі камітэт па замежных справах.

Кандыдат у віцэ-прэзідэнты ЗША заявіў, што адным з наступстваў такой палітыкі грэбавання адміністрацыі Джорджа Буша стаў "выклік, які кінула Расея вольнай і дэмакратычнай краіне - Грузіі". Ён паабяцаў у выпадку прыходу дэмакратаў да ўлады пакласці канец "гэтаму грэбаванню", "прымусіць Расею адказаць за свае дзеянні і дапамагчы народу Грузіі".

Нагадаем, што беларусам сенатар Джозаф Байден вядомы тым, што быў адным з першых, хто падтрымаў «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках