Беларус спрабаваў перавезці ў страўніку паўкілаграма какаіну з Венесуэлы
9- 28.08.2008, 13:43
Супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі ў Германіі жыхара Беларусі, які спрабаваў правезці ў страўніку паўкілаграма какаіну з Венесуэлы.
Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі ў чацвер у Менску начальнік упраўлення па наркагандлю і гандлю людзьмі міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Аляксандр Гаўрылаў, перадае «Інтэрфакс».
"Ад праваахоўных органаў Венесуэлы ў Менск паступіла інфармацыя аб тым, што рэйсам Каракас-Франкфурт-на-Майне едзе грамадзянін Беларусі, у якога ў страўніку паўкілаграма какаіну", - паведаміў А.Гаўрылаў. Па ягоных словах, наркакур'ер-глытацель, які, па аператыўнай інфармацыі, жадаў правезці гэтыя наркотыкі ў Расею, затрыманы. Таксама затрыманы арганізатар дадзенага правозу - былы грамадзянін Беларусі, які быў дэпартаваны з ЗША.