Моладзевыя футбольныя зборныя Расеі і Грузіі згуляюць у Менску?
1- 29.08.2008, 11:14
Матч моладзевых зборных Расеі і Грузіі ў рамках адборчага турніру чэмпіянату Еўропы па футболе 2009 году можа адбыцца ў Менску.
Раней рашэннем УЕФА, "з улікам палітычнай сытуацыі", ён быў перанесеным з Масквы на нейтральнае поле. Заўтра Расейскі футбольны звяз паведаміць УЕФА аб сваёй прапанове і гэта будзе, хутчэй за ўсё, менскі стадыён "Трактар", паведамляе РИА "Новости".