9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Малады Фронт» будзе падаваць у суд на Менгарвыканкам

1

Менгарвыканкам адмовіў «Маладому Фронту» ў правядзеньні рэгістрацыйнага зьезду на Кастрычніцкай плошчы і не прапанаваў іншага месца ці памяшканьня для яго правядзеньня.

Адмова Менгарвыканкама грунтуецца на падставе , што мэтро знаходзіцца бліжэй за 200 мэтраў ад плошчы, што парушае нормы. У сваю чаргу Менгарвыканкам не прадставіў альтэрнатывы, чым парушыў беларускае заканадаўства.

“Малады Фронт” будзе падаваць у суд на Мегарвыканкам на падставе таго, што дзяржаўная ўстанова не выконвае абавязкі, у якія ўваходзіць неабходнасьць дапамагаць грамадзянам з пошукам памяшканьня для правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Нагадаем, “Малады Фронт” падаваў 30 заяў на памяшканьні для зьезду і атрымаў 30 адмоў.

Акрамя таго, заява ў Менгарвыканкам была пададзена каля 2-х месяцаў назад. Такім чынам, Менгарвыканкам спазьніўся амаль на месяц.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках