19 красавiка 2024, Пятніца, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Financial Times»: Першай задачай піяршчыка Бэла стануць «парламенцкія выбары» і футбольны матч паміж Англіяй і Беларуссю

6

Спецыяліст па звязях з грамадсказцю Маргарэт Тэтчэр Цім Бэл падпісаў кантракт па паляпшэнні вобразу ўрада Беларусі – краіны, якую Белы дом лічыць "рэпрэсіўным дыктатарскім рэжымам па суседству з Еўразвязам", піша брытанская "Financial Times".

Лорд Бэл пацвердзіў, што ён падпісаў кантракт з урадам Аляксандра Лукашэнкі ў мінулыя выходныя, але адмовіўся распавесці падрабязна.

Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс назвала Беларусь "апошнім сучасным дыктатарскім рэжымам у сэрцы Еўропы". Лукашэнку і ягоным міністрам забаронены ўезд у ЗША і ЕЗ.

Афіцыйна Лукашэнка атрымаў 82% галасоў на прэзідэнцкіх выбарах 2006 году. У тым сама годзе Белы дом заявіў, што ў беларускага ўрада маецца "досвед фальсіфікацыі выбараў, арганізаваных дзяржавай "знікненняў" апанентаў, зняволенні ў турму міралюбных і дэмакратычнага настрою людзёў па фальшывых абвінавачваннях і рэпрэсіўных тактыках запалохвання грамадзянскага грамадзтва".

Лорд Бэл заявіў, што функцыяй ягонай кампаніі Bell Pottinger будзе паляпшаць рэпутацыю Беларусі і карэктаваць непацверджаную інфармацыю. Напрыклад, урад вінавацілі ў антысемітызме, у той час як у Беларусі “квітнее” габрэйская супольнасць і стасункі з Ізраілем паляпшаюцца. Ізраіль і ЗША летась асудзілі Лукашэнку пасля таго, як ён абвінаваціў габрэяў у тым, што яны ператварылі горад Бабруйск у "свінарнік".

"Кожны мае права на адваката, – заявіў лорд Бэл. – Ня бачу прычынаў, чаму я і мая кампанія вінныя прытрымвацца выпадковага набору этычных патрабаванняў, што мы павінныя рабіць, а чаго не. Я не загразну ў падвойных стандартах і крывадушнасці міжнародных стасункаў".

Ягонай першай задачай стануць “парламенцкія выбары” у наступным месяцы і адборчы матч чэмпіянату міру па футболе з Англіяй у Менску 15 кастрычніка. За “выбарамі” будзе назіраць Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе і іншыя міжнародныя інстытуты.

Акрамя лэдзі Тэтчер, якой ён дапамагаў падчас трох выбарчых кампаній, лорд Бэл быў прадстаўніком расейскага магната Барыса Беразоўскага. Сярод іншых ягоных кліентаў – Руперт Мердак, Конрад Блэк, Барыс Ельцын, султан Брунея і сын Маргарэт Тэтчер, Марк.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках