9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйныя СМІ паліваюць прадпрымальнікаў брудам

3

У Баранавіцкім судзе зноў адкладзены разгляд справы ў адносінах дзяржаўнай газеты “Наш край” Мікалая Худэнкі і непасрэдна самога выдання.

Прадпрымальнік Мікола Чарнавус, зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5З, звярнуўся ў суд з зыскам на карэспандэнта дзяржаўнай газеты “Наш край” Мікалая Худэнку. Газета ў адным з нумароў абразіла М.Чарнавуса за тое, што ён ад імя сваіх калег звярнуўся ў амбасаду Ўкраіны і да прем’ер –міністра і прасіў адчыніць на мяжы Беларусі і Украіны гуртавыя рынкі – каб лягчэй было працаваць. Худэнка ж у нястрыманых танах і тэндэнцыйна падаў гэты матэрыял, паведамляюць “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Першы раз суд быў перанесеным з прычыны таго, што М.Худэнка быў у адпачынку. А 8 верасня суддзя Ірына Кульбеда, прагледзеўшы паперы адказчыка, прыняла рашэнне зноў адкласці разгляд судовае справы.

Як лічыць Мікола Чарнавус, зроблена гэта дзеля таго, каб не даць яму магчымасці адстояць сваю пазіцыю і рэпутацыю перад выбаршчыкамі. Суд перанесены на 30 верасня, і адбудзецца ўжо пасля выбараў.

"Мэта журналіста і выдання – абліць брудам кандыдата, як бачым, дасягнута. Адмыцца да "выбараў" – не паспееш", -- лічаць праваабаронцы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках