9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканцы падалі ў суд на «Беларуськалій»

6

Амерыканскі вытворца мінеральных угнаенняў Minn-Chem Inc. падаў у акруговы суд Мінесоты пазоў супраць ААТ «Уралкалій», ААТ «Сільвініт», а таксама РУП ПА «Беларуськалій».

Як гаворыцца ў тэксце пазову, кампанія лічыць, што вытворцы хлорыстага калія з 1 ліпеня 2003 года па цяперашні час прадпрымалі ўзгодненыя дзеянні па павелічэнні і фіксаванні коштаў на прадукцыю, рэалізуемую ў ЗША, перадае «Інтэрфакс».

Адказнікамі па пазове, у прыватнасці, выступаюць Agrium Inc., Agrium U.S. Inc., Mosaic, Mosaic Crop Nutrition, Potash Corp., PCS Sales, "Уралкалій", "Беларуськалій", "Беларуская калійная кампанія", BPC Chicago,"Сільвініт" і "Міжнародная калійная кампанія".

Па меркаванні пазоўніка, у выніку ўзгодненых дзеянняў гэтых кампаній, з 2003 па 2008 год кошты на хлорысты калій у ЗША значна выраслі, і спажыўцы змушаныя былі купляць калій па "штучна ўзнятых коштах". Так, з 2007 па 2008 год кошты на хлоркалій у Паўночнай Амерыцы выраслі ўдвая.

На фоне высокіх коштаў на калій ягоныя вытворцы паказалі значны рост прыбытку, адзначае Minn-Chem. Так, чысты прыбытак Potash у II квартале 2008 года вырас больш чым у 3 разы.

Пазоўнік таксама зважае на тое, што кампаніі абменьваліся непублічнай інфармацыяй аб коштах, магутнасцях і аб'ёмах продажаў калія, а таксама каардынавалі дзеянні па абмежаванні паставак калія на рынак, што прыводзіла да росту коштаў на прадукцыю.

"Уралкалій" у паведамленні пацвердзіў, што кампанія Minn-Chem, спажывец хлорыстага калія, падала грамадзянскі пазоў у суд штата Мінесота з абвінавачваннем у парушэнні антыманапольнага заканадаўства супраць яе і ЗАТ "Беларуская калійная кампанія", а таксама супраць іншых вытворцаў гэтай сыравіны, у тым ліку кампаній "Беларуськалій", "Сільвініт", Potash Corp., Mosaic і Agrium.

Акрамя таго, адзначаецца ў паведамленні "Уралкалія", кампаніі вядома, што аналагічны пазоў быў пададзены супраць тых жа вытворцаў хлорыстага калія ў суд штата Ілінойс.

Пры гэтым, афіцыйнае судовае апавяшчэнне аб падачы пазоваў "Уралкалій" пакуль не атрымліваў.

Па дадзеных "Уралкалія", Minn-Chem спасылаецца на ўсталяванне адказнікамі з ліпеня 2003 года коштаў на прадукцыю з парушэннем "акту Шэрмана" і патрабуе прыняць меры для абароны сваіх інтэрасаў і інтэрасаў іншых кампаній-спажыўцоў.

"Кампанія "Уралкалій" мае намер актыўна абараняць свае інтэрасы падчас судовага разгляду. Прыярытэтам для "Уралкалія" па-ранейшаму застаецца кіраванне бізнэсам з улікам інтэрасаў інвестараў і акцыянераў", - адзначаецца ў паведамленні.

Каментар "Сільвініта" атрымаць не ўдалося.

Minn-Chem таксама адзначае, што адказнікі кантралююць значную долю сусветнага рынка хлорыстага калія. Так, у 2008 годзе на долю трох канадскіх вытворцаў (Potash Corp., Mosaic і Agrium), расейскіх "Уралкалія" і "Сільвініта", а таксама беларускага "Беларуськалія" прыходзіцца 71% сусветнага рынка.

Акрамя гэтага, кампаніі, якія вырабляюць і займаюцца рэалізацыяй калія, маюць роднасныя сувязі. "Гэта не толькі забяспечвае адказнікам магчымасць змовы, але і стварае фінансавыя стымулы для гэтага", - гаворыцца ў тэксце пазову.

"Уралкалій" і "Беларуськалій" рэалізуюць хлорысты калій на экспарт праз СП "Беларуская калійная кампанія", Potash Corp., Agrium і Mosaic -праз Canpotex.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках