9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаго так баяцца ўлады?

1

Актывістам полацкага «Маладога Фронту» адмовілі ў правядзеньні пікета “Байкот 2008!”, заяўленага на 20 верасьня.

Як паведаміў заяўнік акцыі Алесь Круткін, афіцыйнай падставай для адмовы сталася нібыта тое, што ў кінатэатры, каля якога плянавалася зладзіць акцыю, у гэты час адбудзецца прагляд дзіцячых фільмаў, і пікетоўцы будуць замінаць у правядзеньні кінапрагляду.

“Гэта яўнае парушэньне заканадаўства, таму мы ўжо падалі скаргі на Полацкі выканкам у пракуратуру, мясцовую выбарчую камісію і Цэнтральную выбарчую камісію. Магчыма, будзем падаваць заяву і ў АБСЭ”, - зазначыў маладафронтавец Алесь Круткін.

Нагадаем, некалькі тыдняў назад сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік апавёў, што ў Беларусі агітаваць за байкот “парлямэнцкіх выбараў” не забаронена.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках