9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ правярае супрацоўнікаў Інстытута гісторыі

3

У другой палове жніўня і на пачатку верасня супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі праводзілі “добраахвотнае апытанне” навукоўцаў Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі ў сувязі з выбухам, што адбыўся 4 ліпеня ў Мінску.

“Апытанне” праводзілася ў працоўны час. КДБісты выкарыстоўвалі працоўныя памяшканні інстытута, займаючы працоўныя месцы навукоўцаў. Тым, хто адмовіўся ад удзелу ў гэтых мерапрыемствах, пагражаюць звальненнем, паведамляе кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Такім чынам, цяпер да такіх мер па знішчэнні навукі як скарачэннне фінансавання, абмежаванне акадэмічных свабод і ўвядзенне кантрактнай сістэмы найму, лукашэнкаўскі рэжым дадаў прамыя запужванні.

За апошнія гады з Інстытуту гісторыі Акадэміі навук па палітычных матывах былі звольненыя такія навукоўцы, як Ніна Стужынская, Тацяна Процька, Генадзь Сагановіч, Андрэй Кіштымаў, Сяргей Тарасаў і Яўген Анішчанка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках