Кандыдата ў дэпутаты спрабавалі затрымаць падчас агітацыйнага пікета
- 19.09.2008, 10:29
18 верасня ў Менску адбыўся агітацыйны пікет, падчас якога супрацоўнікі міліцыі спрабавалі затрымаць ўсіх удзельнікаў, у тым ліку і самаго кандыдата ад БХД Дзяніса Садоўскага.
Пікет адбываўся каля выхаду з метро "Кунцаўшчына", побач з універсамам "Заходні". Першыя трыццаць хвілін мерапрыемста праходзіла без перашкодаў. Пасля з'явіўся міліцэйскт патруль: міліцыянты праверылі дакуманты ўдзельнікаў пікета, матэрыялы, што раздаваліся (улётку кандыдата ў дэпутаты Дзяніса Садоўскага і газэту "Народная Воля" з інтэрвью кандыдата).
Супрацоўнікі міліцыі загадалі удзельнікам і прысутным там фотарэпарцёрам пікета заставацца на месцы, пасля чаго вылікалі па рацыі адказнага змены. Праз 20 хвілін з'явіўся адказны, зноў перагледзеў усе газэты і ўлёткі і выклікаў яшчэ аднаго супрацоўніка міліцыі – адказнага за забеспячэнне правапарадку ў Фрунзенскім раёне падчас “выбараў”. Праз 15 хвілін з'явіўся "галоўны" міліцыянт, таксама азнаёміўся з усімі матэрыяламі, зрабіў некалькі тэлефанаванняў і загадаў міліцэйскаму патрулю пакінуць месца пікетавання. Праз некаторы час, закончыўшы раздаваць матэрыялы, удзельнікі пікету завяршылі мерапрыемства.