9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вiнцук Вячорка: «Я заклiкаю выбаршчыкаў з «Зялёнага Луга» не хадзiць на галасаванне»

Намеснiк старшынi Партыi БНФ Вiнцук Вячорка не быў зарэгiстраваны кандыдатам у дэпутаты па 107-й Усходняй выбарчай акрузе ў Мiнску. Фармальнай падставай для адмовы стала тое, што не ўсе пададзеныя за Вячорку подпiсы былi сапраўднымi.

Пасля таго, як стала вядома, што Вячорку не ўдасца пазмагацца за дэпутацкi мандат, у рэдакцыю "Народнай волi" сталi тэлефанаваць i прыходзiць жыхары "Зялёнага Луга", тыя, хто паставiў подпiс за вылучэнне Вячоркi i быў гатовы за яго галасаваць. Людзi пыталiся: "Што нам рабiць далей? Што параiць "наш" кандыдат?"

Журналісты папрасiлi спадара Вячорку адказаць на пытанне выбаршчыкаў:

— Вы ведаеце, за апошнiя гады я засведчыў, што не толькi арыентуюся ў праблемах нашага раёна, але i паслядоўна адстойваю iнтарэсы людзей.

Я паслядоўна выступаю супраць сумнеўнага будаўнiцтва дома па вулiцы Гамарнiка. Гэты дом па дакументацыi праходзiць як звычайны, але насамрэч там плануецца пабудаваць вельмi вялiкiя па плошчы кватэры. Гэты дом зацяняе двор двух iншых дамоў. Гэты дом пазбаўляе нармальнай вентыляцыi дзiцячы садок, якi знаходзiцца ў гэтым двары. Больш за тое, жыхары так i не змаглi пабачыць поўнай дакументацыi на гэты дом. Дарэчы, ягонае будаўнiцтва не было пазначана ў генеральным плане. Можа быць, у будучынi мы даведаемся, чые капiталы ўкладзены ў гэтае будаўнiцтва. Больш за тое, дом будуецца на "гатовых", пракладзеных за бюджэтныя сродкi камунiкацыях... Гэтая акалiчнасць дазваляе эканомiць прыватнаму забудоўшчыку немалыя грошы...

Акрамя таго, выбаршчыкi ведаюць i пра маю палiтычную пазiцыю. Я дзякую ўсiм, хто паставiў за мяне свой подпiс, гэтыя людзi падзяляюць разам са мной каштоўнасцi свабоды, дэмакратыi, незалежнасцi i еўрапейскага выбару Беларусi. Мяне не зарэгiстравалi з той прычыны, што быццам бы частка подпiсаў за маё вылучэнне была несапраўднай. Зразумела, людзi, якiя паставiлi за мяне свае подпiсы, абражаны. У гэтай сувязi, паколькi ў нашай акрузе няма прадстаўнiкоў Аб'яднаных дэмакратычных сiл сярод тых кандыдатаў, якiя засталiся, я заклiкаю выбаршчыкаў з "Зялёнага Луга" не хадзiць на выбары.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках