9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буш можа ўнесці беларускі рэжым у яшчэ адзін «чорны спіс»

2

Інстытут рэлігіі і грамадскай палітыкі ЗША рэкамендаваў прэзідэнту Джорджу Бушу ўнесці Беларусь у спіс краін, дзе парушэнне свабоды рэлігіі выклікае "асаблівыя турботы".

У прапанаваны пералік краін, "што ўдзельнічаюць ці трывала ставяцца да асабліва жорсткіх парушэнняў рэлігійнай свабоды", уключаныя таксама Афганістан, Індыя, Інданэзія, Косава, Мальдзівы, Расея, Туркменістан і В’етнам. Акрамя гэтага, Інстытут рэлігіі і грамадскай палітыкі прапаноўвае прэзідэнту пакінуць у спісе краіны, якія былі ўнесеныя туды ў 2006 годзе: Іран, Кітай, М’янму, Саўдаўскую Аравію, Паўночную Карэю, Судан, Узбекістан і Эрытрэю.

Штогадовую справаздачу аб свабодзе рэлігіі ў 200 краінах света Дзярждэпартамент ЗША выпусціць у канцы года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках