9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхась Скобла: «Плошча – гэта адзіная магчымасць беларусаў для выказвання сваіх палітычных поглядаў»

Прэс-цэнтар Хартыя’97 прапанаваў вядомаму беларускаму паэту Міхасю Скоблу адказаць, ці варта 28 верасня выходзіць на Кастрычніцкую плошчу і патрабоваць правядзення новых выбараў, і ці ён асабіста туды пойдзе.

«У такіх «выбарах», як сённяшнія, удзельнічаць ня варта. Плошча – гэта адзіная магчымасць беларусаў для выказвання сваіх палітычных поглядаў. Я лічу – трэба прачышчаць вушы уладзе. Трэба прымушаць яе чуць нас нейкім чынам.

Я стаптаў за сваё жыццё ні адну плошчу і ні адну вуліцу. Пайду й гэтым разам. Сёння, калі палітычная сытуацыя ў краіне выклікае проста адчай, нельга сядзець склаўшы рукі. Варта ісці на плошчу. Плошча Каліноўскага – гэта сама галоўная плошча ў Беларусі», -- адказаў паэт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках