9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы чалец ініцыятыўнай групы дэмакратычнага кандыдата

1

22 верасня ў Ельску а палове на 22-ю гадзіну міліцыя затрымала чарнобыльскага ліквідатара, інваліда другой групы Васіля Сіліверста. Ён зьяўляецца чальцом ініцыятыўнай групы кандыдата ў «дэпутаты» ад АГП у Палескай выбарчай акрузе №43 Мікалая Гаўрыленкі.

Да затрыманьня спрычыніўся маёр міліцыі Калесьнік. Спадар Сіліверст вяртаўся да сваёй маці ад знаёмага. Міліцэйскі маёр прычапіўся да актывіста з той нагоды, што ў яго няма флікераў, стаў называць яго “бэнээфаўцам”. Пры гэтым ушчуваў Сіліверста за тое, што ён на выбарах падтрымлівае Мікалая Гаўрыленку – суперніка на выбарах старшыні Ельскага райвыканкаму Сяргея Канопліча.

Васіля Сіліверста даставілі ў дзяжурную часьць Ельскага райаддзелу міліцыі. Затрыманьне суправаджалася лаянкай і абразамі, пагрозамі “здаць у псыхушку” альбо “знайсьці артыкул і пасадзіць за краты”, паведамляе «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках