9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія чыноўнікі ў масавым парадку ад'ехалі ў Маскву

7

Вялікая група высокапастаўленых чыноўнікаў выправілася ў Маскву, дзе з 25 па 27 верасня будзе весці нялёгкія перамовы аб гандлёвым супрацоўніцтве паміж двума краінамі.

Дэлегацыю беларускіх перамоўнікаў узначальвае віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў. У склад дэлегацыі таксама ўваходзяць першы намеснік міністра замежных справаў Ігар Петрышэнка, першы намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Гошын, намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур, паведамляе АФН.

Акрамя таго, у Маскву адправіліся намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю апарата Савета міністраў Дзмітры Гарэлік і намеснік дырэктара дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Антон Кудасаў.

Заданне на камандзіроўку зацверджанае пастановай урада ад 20 верасня 2008 года № 1379. Сам тэкст задання з прычыны важнай дзяржаўнай таямніцы не раскрываецца.

Аднак, улічваючы склад дэлегацыі, не складана выказаць здагадку, што бакі правядуць перамовы па шырокім спектры пытанняў у межах міжурадавага пагаднення па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расеяй.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках