9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэпартамент ЗША: Ад «выбараў» залежыць будучыня беларуска-амерыканскіх стасункаў

Намеснік прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША Роберт Вуд на брыфінгу ў Вашынгтоне 25 верасня заявіў, што ад вынікаў «парламенцкіх выбараў» у Беларусі будзе залежаць будучыня беларуска-амерыканскіх стасункаў.

Аб гэтым паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу знешнепалітычнага ведамства Злучаных Штатаў.

««Выбары», якія маюць адбыцца, з'яўляюцца вельмі важным тэстам. Мы будзем пільна сачыць за іх правядзеннем», — сказаў ён.

Як ужо паведамлялася раней, аб магчымасці нармалізацыі стасункаў паміж Беларуссю і Злучанымі Штатамі заяўляў намеснік дзяржсакратара ЗША па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Дэвід Крамер. «Калі ўрад Беларусі пакажа рэальную гатоўнасць да дэмакратычных рэформаў — у нас будзе магчымасць палепшыць стасункі», — сказаў ён, выступаючы 17 верасня ў Кангрэсе ЗША.

Паводле словаў Д.Крамера, «для паляпшэння стасункаў Беларусь павінна насамрэч выконваць свае абавязкі ў межах АБСЕ у тым, што датычыць павагі да правоў чалавека, фундаментальных свабодаў і дэмакратычных нормаў».

Ён падкрэсліў, што вызваленне палітвязняў стала «абнадзейваючым крокам», аднак ЗША чакаюць ад беларускіх уладаў захавання грамадзянскіх правоў грамадзянаў, у тым ліку павагі да права на свабоду асацыяцыяў, свабоду слова, а таксама незалежных СМІ.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках