Жанна Літвіна -- лаўрэат прэміі Фонда Эберта па правах чалавека
1- 26.09.2008, 17:39
Старшыня грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Жанна Літвіна стала лаўрэатам прэміі Фонда імя Фрыдрыха Эберта па правах чалавека ў 2008 годзе.
Цырымонія ўганаравання адбудзецца 12 снежня 2008 года ў Берліне, паведамляе прэс-службе БАЖ. Плануецца, што з урачыстай прамовай выступіць прэм’ер-міністр федэральнай зямлі Брандэнбург Маціас Плацэк.