9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцаў выдаляюць з выбарчых участкаў

3

У Белаазёрску давераная асоба кандыдата ў дэпутаты зафіксавала парушэнне выбарчага заканадаўства, але была за гэта выдаленая з участку.

Як паведаміў БелаПАН Зміцер Трацьяк, кіраўнік выбарчага штаба кандыдата ў дэпутаты Юрыя Губарэвіча, які балатуецца па Бярозаўскай выбарчай акрузе № 9, інцыдэнт адбыўся 28 верасня каля 15 гадзін на ўчастку № 16.

Па словах З.Трацьяка, фармальнай прычынай стала тое, што давераная асоба Ігар Салавей папрасіў у выбаршчыцы, якая прагаласавала, паказаць дакумент, на падставе якога ёй быў выдадзены бюлетэнь для галасавання. Пасля гэтага старшыня ўчастковай выбарчай камісіі прапанавала І.Салаўю пакінуць участак — нібыта ён перашкаджае працы сябраў камісіі.

«Я лічу, у дадзеных дзеяннях даверанай асобы не было парушэння Выбарчага кодэкса, акрамя гэтага, гэта ніякім чынам не паўплывала на працэс галасавання, — сказаў З.Трацьяк. — Як апынулася, выбаршчыцы быў выдадзены бюлетэнь для галасавання на падставе пропуску на працу, дзе няма звестак аб яе месцы жыхарства, і таму ён не можа з'яўляцца дакументам, якія сведчаць асобу».

Па меркаванні кіраўніка выбарчага штаба кандыдата Юрыя Губарэвіча, такое выдаленне з выбарчага ўчастку даверанай асобы можна расцэньваць як спробу перашкодзіць кантролю над выбарчым працэсам. Гэта таксама дае падставы выказаць здагадку аб магчымай фальсіфікацыі вынікаў галасавання на ўчастку, сказаў ён.

«У бліжэйшыя гадзіны мы намераныя падаць заяву старшыні акруговай выбарчай камісіі Бярозаўскага ўчастку № 9 на незаконныя дзеянні старшыні дадзенай участковай камісіі», — заявіў З.Трацьяк.

Ю.Губарэвіч з'яўляецца намеснікам старшыні Партыі БНФ. Раней абіраўся дэпутатам Белаазёрскага гарадскога савета дэпутатаў. Ягоны супернік на цяперашніх выбарах — дэпутат «палаты прадстаўнікоў» Яўген Казімірчык.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках