«Дэпутатаў» проста прызначылі: спіс кандыдатаў ад улады быў вядомы загадзя
- 29.09.2008, 11:25
Спіс кандыдатаў, якія прайшлі ў «палату прадстаўнікоў», агучаны сёння Лідзіяй Ярмошыной, амаль цалкам супаў з апублікаваным за некалькі дзён да «выбараў» газетай «Народная воля» спісам зацверджаных уладамі кандыдатаў, дасланым у рэдакцыю гэтай газеты ананімным чыноўнікам.
Азнаёміцца са спісам загадзя зацверджаных дэпутатаў можна ТУТ.
Нагадаем, што ні адзін прадстаўнік апазіцыі ў «палатку» не быў прапушчаны. Апазіцыя ўжо абвесціла, што вынікі «выбараў» былі сфальсіфікаваныя, яўка выбаршчыкаў на ўчасткі – завышаная.