9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сербія можа стаць кандыдатам на ўступленне у ЕЗ у 2009 годзе

Сербія можа атрымаць статус кандыдата на ўступ у Еўразвяз у 2009 годзе, сказаў кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэль Баррозу ў сераду.

У той жа час Белград разлічваў дамагчыся гэтага ўжо да канца бягучага года.

"Прадастаўленне кандыдацкага статутса Сербіі стане магчымым у 2009 годзе... Але гэта не факт, які адбыўся, усё залежыць ад Сербіі і ад тых умоваў, якія мы ёй паставім", - сказаў Баррозу журналістам пасля сустрэчы з сербскім прэзідэнтам Барысам Тадзічам у Брусэлі.

Сербскія ўлады спадзяваліся, што арышт лідэра баснійскіх сербаў Радавана Караджыча дапаможа аднавіць гандлёвыя і іншыя перавагі, якія краіна атрымала ў красавіку пасля падпісання з Еўразвязам Дамовы аб стабілізацыі і партнёрстве. Гэтая дамова стала першым крокам Белграда на шляху да ўступлення ў ЕЗ, паведамляе Reuters.

Аднак яшчэ адзін сербскі генерал Ратко Младзіч застаецца на волі, і прадстаўнікі ЕЗ кажуць, што для працягу перамоваў аб еўрапейскіх перспектывах Белграда ім трэба атрымаць ад пракурора Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі Сержа Браммерца поўнае пацверджанне таго, што Сербія аказвае яму максімальнае садзейнічанне.

"Сербія зробіць усё магчымае для паскарэння гэтага працэсу... Мы збіраемся працягнуць наша супрацоўніцтва з Гаагскім трыбуналам", - сказаў Тадзіч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках