9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар школы скончыў жыццё самагубствам у другі дзень навучальнага году

9

Трагедыя актыўна абмяркоўваецца ў сыстэме адукацыі абласнога цэнтру і не толькі. А дзясятай гадзіне раніцы дырэктар гомельскай школы Васіль Н. выкінуўся з вакна сваёй кватэры на пятым паверсе ў доме на прашпэкце Кастрычніка.

Кіраўнік навучальнай установы ў гэты час быў вінным знаходзіцца на працы, але чамусьці затрымаўся. У кватэры ў гэты момант прысутнічала ягоная жонка, паведамляе «Народная газета».

Пры падзенні былі зламанымі некалькі галінак дрэва, што расло насупраць вакна. Педагог атрымаў мноства несумяшчальных з жыццём траўмаў, ад якіх сканаў на месцы. Прыбылыя медыкі канстатавалі смерць. Вядома, што напярэдадні 1 верасня ў школе, якая была паспяхова падрыхтаванай да пачатка навучальнага году, без усякіх здарэнняў адбыліся належныя для такіх выпадкаў імпрэзы. Дырэктар увесь дзень знаходзіўся ў навучальнай установе. Васіль Н. кіраваў ёй практычна з моманту адкрыцця — з 1990 году, школа лічыцца адной з лепшых у абласным цэнтры.

Расследаванне акалічнасцяў смерці дырэктара вядзе пракуратура Савецкага раёну Гомеля. Папярэдне ўсталявана, што чыннікам смерці стала самагубства, а вось што падштурхнула на трагічны крок педагога, следству маецца высвятліць. Адпрацоўваюцца версіі аб магчымым сур'ёзным захворванні, якое нябожчык мог хаваць ад блізкіх, вывучаюцца іншыя асабістыя акалічнасці ягонага жыцця, якія маглі прывесці да трагедыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках