29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйны Менск абмяркоўвае з Кітаем ядзерную праграму

2

У Менск прыбыла дэлегацыя кітайскіх спецыялістаў-ядзернікаў з Гуандунскай ядзерна-энергетычнай карпарацыі (КНР).

Як паведаміла БелаПАН прэс-сакратар Міністэрства энергетыкі Беларусі Людміла Зяньковіч, мэта візіту кітайскіх адмыслоўцаў, прыбылых 3 верасня, — абгаварыць з беларускімі калегамі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне ядзернай энергетыкі. Дэлегацыю ўзначальвае віцэ-прэзідэнт карпарацыі Чжэн Дуншань.

Праграма візіту прадугледжвае сустрэчы сябраў дэлегацыі з першым віцэ-прэм'ерам Беларусі Ўладзімірам Сямашкай і кіраўніком прэзідыўма Нацыянальнай акадэміі навук Міхаілам Мясніковічам. Акрамя таго, у рамках візіту, які працягнецца па 10 верасня, прадстаўнікі карпарацыі правядуць кансультацыі са спецыялістамі Мінэнерга, Дырэкцыі па будаўніцтве атамнай электрастанцыі, Аб'яднанага інстытута энергетычных ядзерных даследаванняў "Сосны" НАНБ і "БелНДПІэнергапрама", а таксама наведаюць адну з магчымых пляцовак будаўніцтва будучай АЭС.

Прапанова аб супрацоўніцтве ў галіне ядзернай энергетыкі паступіла ад Гуандунскай ядзернай энергетычнай карпарацыі ў Мінэнерга Беларусі ў пачатку жніўня. Як паведаміў 11 жніўня на прэс-канферэнцыі намміністра энергетыкі Міхаіл Михадзюк, гаворка можа ісці аб розных формах супрацоўніцтва — ад пастаўкі абсталявання для АЭС да аказання розных паслуг. Акрамя таго, адзначыў Михадзюк, не выключаны ўдзел кітайскага боку ў крэдытаванні будаўніцтва беларускай АЭС.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках