9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У калгасе «Беларусь» п'яны трактарыст пераехаў заснулага ў полі студэнта

3

Працаўнікі сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву «Калгас «Беларусь» Кіраўскага раёну выявілі ў полі знявечанае цела 18-гадовага хлопца.

Неўзабаве высветлілася, што напярэдадні позна ўвечар наезд на заснулага студэнта Жыліцкага сельскагаспадарчага каледжу здзейсніў працавалы тут мясцовы трактарыст.

Следчы пракуратуры Кіраўскага раёну Сяргей Леванькоў падзяліўся з «Савецкай Беларуссю» некаторымі падрабязнасцямі трагедыі. Два браты, даведаўшыся, што іхні сябра-трактарыст арэ поле зблізку вёскі Хвойніца, адправіліся да яго. Але ўбачыўшы на трактары зусім іншага працаўніка, адзін з іх адразу пайшоў дадому, другі стаў размаўляць з механізатарам.

29-гадовы трактарыст запэўнівае, што, перакінуўшыся двума словамі з студэнтам, убачыў, як той пайшоў у бок вёскі. Але да хаты ён так і не дайшоў: наўпрост ў полі хлопца змарыў сон. Трагедыя адбылася каля 22-ой гадзіны. Трактарыст нават не заўважыў, што ягоны цяжкі МТЗ пераехаў чалавека.

Па адной з версіяў, не абыйшлося без алкаголю... Поўную выразнасць прычынаў трагедыі пакажуць вынікі экспертызы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках