У Менску прайшла акцыя пад лозунгам «Не дамо распрадаць і разрабаваць краіну!»
1- 8.09.2008, 10:26
Маладыя актывісты Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) правялі ў Менску акцыю па распаўсюду інфармацыйных матэрыялаў "За справядлівую прыватызацыю ў інтарэсах працаўнікоў!".
У інфармацыйных улётках утрымліваецца заява Рады БКДП аб прыватызацыі асноўных беларускіх прадпрыемстваў, якая праходзіць практычна ў засакрэчаных умовах і даволі сумніўным чынам. Асноўны лозунг БКДП: "Не дамо распрадаць і разрабаваць краіну!". Незалежны прафцэнтр заклікае сумеснымі намаганнямі абараніць справядлівую і сумленную прыватызацыю, ад якой выйграюць не абраныя, а ўвесь беларускі народ, паведамілі camarade.biz у БКДП.
- Мы з самай раніцы распаўсюджвалі нашыя матэрыялы, раскідваючы па паштовых скрынях, а ў гадзіну пік вышлі да прахадной Менскага трактарнага заводу. Многія людзі бралі ўлёткі з надзеяй даведацца нешта новае, тое, пра што не кажуць дзяржаўныя СМІ. Мы прабылі ля прахадной не больш паўгадзіны, і ўсе нашыя матэрыялы былі проста расхопленыя, - кажа адзін з удзельнікаў акцыі Алег Корбан.