25 красавiка 2024, Чацвер, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк «абваліў» беларускі рубель

332

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь на 2 студзеня 2009 года ўсталяваў новыя курсы валютаў. Курс даляра ЗША усталяваны на ўзроўні Br2650, еўра - Br3703, расейскага рубля - Br90,16. Такім чынам, рубель быў дэвальваваны на 20,5 адсоткаў.

З 2 студзеня 2009 года Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь пераходзіць да выкарыстання механізму прывязкі курсу беларускага рубля да кошыку замежных валютаў. У склад кошыка ўключаныя даляр ЗША, еўра і расейскі рубель з роўнымі долямі гэтых валютаў у кошыку.

Пачатковы рублёвы кошт кошыка валютаў вызначаны на ўзроўні 960 беларускіх рублёў, што адпавядае велічыні двухбаковых абменных курсаў, якія яго ўтвараюць: 2650 беларускіх рублёў за 1 даляр ЗША, 3703 беларускіх рублёў за еўра і 90,16 беларускіх рублёў за расейскі рубель.

Ваганні курсу беларускага рубля ў дачыненні да кожнай з валютаў (даляр ЗША, еўра і расейскі рубель) будуць адбывацца за кошт узаемных змяненняў гэтых замежных валютаў, абяцае прэс-служба НБ РБ.

На працягу 2009 года рублёвы кошт кошыка будзе заставацца стабільным, спадзяюцца ў Нацыянальным банку краіны. Яго ваганні прадугледжана абмяжоўваць у межах +/- 5% ад вызначанай пачатковай велічыні. Пры гэтым ваганні курсу беларускага рубля у дачыненні да кожнай з валютаў (даляр ЗША, еўра і расейскі рубель) будуць адбывацца за кошт узаемных змяненняў гэтых замежных валютаў.

Таксама з 8 студзеня бягучага года стаўка рэфінансавання падвышаная да 14% гадавых.

Нагадаем, непазбежная дэвальвацыя стала вынікам адсутнасці рэформаў і правальнай эканамічнай палітыкі Лукашэнкі, якая, на фоне сусветнага фінансавага крызісу, выявілася ў поўнай меры. Катастрафічны дысбаланс у знешнім гандлі (4 млрд. 747,6 млн. даляраў) прывёў да імклівага росту знешняга доўгу.

Таму менавіта дэвальвацыя была адной з умоваў атрымання крэдыту МВФ , першая частка якога ў памеры больш за 800 млн. даляраў ЗША чакаецца ў студзені 2009 года. Агульны аб'ём гэтага крэдыту складае 2,5 млрд. даляраў ЗША. У Нацыянальным банку краіны адзначаюць, што для ўстойлівасці беларускай фінансавай сістэмы неабходна сфармаваць "падушку бяспекі" у памеры 8-10 млрд. даляраў ЗША.

Рэжым Лукашэнкі пераклаў увесь цяжар уласных правалаў у эканоміцы на плечы беларускага народа.

Напісаць каментар 332

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках