Улады забаранілі сход бацькоў студэнтаў-каліноўцаў у Чырвоным Касцёле
18- 10.01.2009, 12:15
Сход бацькоў студэнтаў, якія навучаюцца па праграме імя Кастуся Каліноўскага ў Польшчы, было сарванае ўладамі.
Сход павінен быў пачацца сёння ў 11 гадзін у бібліятэцы Касцёла Сымона і Алёны. Бацькі планавалі абгаварыць розныя пытанні, датычныя іх дзяцей, якія вымушаныя навучацца ў Польшчы з-за палітычнага пераследу на радзіме. Для ўдзелу ў сходзе прыехалі больш за 60 чалавек, у тым ліку, з іншых гарадоў. Таксама ў бацькоўскім сходзе планавалі прыняць удзел спявак Зміцер Вайцюшкевіч і паэт Генадзь Бураўкін.
Аднак, як певедамілі прэс-цэнтру Хартыі’97 самі бацькі, перад пачаткам мерапрыемства ў Чырвоны Касцёл патэлефанавала прадстаўнік Менгарвыканкама (па іншых звестках - Дзяржаўнага Камітэта па справах рэлігій) па прозвішчы Румянцава і забараніла правядзенне мерапрыемства.
На чым заснаваная дадзеная забарона, чыноўніца не паведаміла.