29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску адбыліся ўрачыстыя праводзіны алкаголікаў у ЛПП (Фота)

38

Менскіх алкаголікаў на пабыўку ў лячэбна-працоўны прафілакторый выпраўлялі не проста ўрачыста, а нават з аркестрам.

35 злосных п'яніцаў і дэбашыраў аркестр ГУУС сустрэў адпаведнай моманту мелодыяй з «Аперацыі «Ы», а калі менскія алкаголікі ўсаджваліся ў аўтобус, які адвязе іх у ЛПП у Наваградак, медныя трубы выдзімалі марш «Развітанне славянкі», перадаюць «Беларускія навіны».

У дарожку сталічным алкаголікам выдалі па пакеце кефіру.

Незвычайныя праводзіны прайшлі ў межах антыалкагольнай акцыі менскай міліцыі «Калі піць — у сям'і не жыць». Услед за мужчынамі падобную працэдуру праводзінаў трэба будзе прайсці і дзесятку жанчынаў.

У гутарцы з журналістамі начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі ГУУС Менгарвыканкама Юры Сарокін паведаміў, што ў Беларусі працуе тры мужчынскія і адзін жаночы ЛПП, «якія выконваюць функцыі ізаляцыі антысацыяльных элементаў ад грамадства» і ажыццяўляюць іх лячэнне. Летась у ЛПП было накіравана 850 чалавек, у тым ліку 135 жанчын.

Прадстаўнік ГУУС адзначыў, што адпраўка ў ЛПП не цягне судзімасці, хаця рашэнне аб гэтым прымае суд, які прызначае тэрмін знаходжання ў прафілакторыі — ад 1 да 1,5 гадоў.

Фота Bymedia.net

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках