У беларускіх вёсках з'явіліся скрыні для даносаў
27- 27.01.2009, 13:12
Спецыяльныя скрыні, у якія грамадзяне могуць кідаць скаргі на сваіх суседзяў, з'явіліся ў Віцебскай вобласці.
Іх развешваюць міліцыянты на самых папулярных сельскіх будынках - крамах і паштовых аддзяленнях. Называецца гэта «інфармацыйнай скрыняй участковага», перадае «Еўрарадыё».
Скаргі з яе штодня павінен забіраць менавіта ўчастковы і разглядаць кожную персанальна. Дарэчы, ананімным даносам надаецца такая жа ўвага, як і тым, пад якімі грамадзяне пакідаюць подпісы.
Першыя такія скрыні з'явіліся ў Чашніцкім і Лёзненскім раёнах. У будучыні віцебская міліцыя плануе распаўсюдзіць сваю ідэю далей. Большасць заяваў, як паведамілі ў міліцыі, датычаць сямейных сварак і самагоншчыкаў.