25 красавiка 2024, Чацвер, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэклама гаспадара, які абрабаваў народ (Фота)

63

У Менску з'явіліся даволі дзіўныя білборды, слоган на якіх -- «ЗА гаспадара» -- з улікам апошніх падзей у краіне -- «абвала» рубля і фантастычнага росту коштаў -- выклікае у менчукоў толькі абурэнне.

Гэты білборд журналісты прэс-цэнтр Хартыі’97 сфатаграфавалі на скрыжаванні вуліц Леніна і Смаленскай. Надпіс на рэкламным плакаце абвяшчае: «ЗА уют в квартире, чистоту в подъезде, лицевой счет без задолженности. ЗА хозяина, который все это создал!».

З новага года з-за рэзкай дэвальвацыі беларускага рубля насельніцтва страціла велізарныя сумы грошай, значна выраслі і працягваюць расці кошты ў крамах і на рынках. З 1 студзеня таксама сур'ёзна падаражэлі паслугі ЖКГ. На фоне гэтых падзей заклік «ЗА хозяина, который все это создал» выглядае проста здзекліва. Хто стварыў умовы, пры якіх немагчымы асабовы рахунак без запазычанасці і хто абрабаваў насельніцтва на мільярд долараў толькі за адну ноч, народу добра вядома.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках