9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рублёвыя крэдыты ізноў падаражэлі

3

Нацбанк падвысіў стаўку рэфінансавання з 12 да 14 адсоткаў гадавых. Ад гэтага паказчыку залежыць не толькі прыбытковасць па ўкладах, але і стаўкі па крэдытах.

У тым ліку і па тых, якія былі выдадзеныя раней.

- Калі ў дамове прапісана, што выплаты па крэдыце прывязаныя да стаўкі рэфінансавання, дык крэдыт падаражэе аўтаматычна, - патлумачылі газеце «Комсомольская правда в Беларуси» у адным з беларускіх банкаў. – Датычыць гэта толькі рублёвых пазыкаў. Напрыклад, у адным з банкаў крэдыт на аўто можна атрымаць пад стаўку рэфінансавання плюс 11 адсоткавых пунктаў. Але калі вы бралі яго ў канцы снежня, дык разлічвалі на стаўку 23% гадавых, а зараз прыйдзецца плаціць усё 25%. Гэта значыць, што, пазычыўшы ў банка 10 млн. рублёў, за год вы заплаціце ў выглядзе адсоткаў не 2,3 млн. рублёў, а 2,5 млн. (і гэта без уліку асноўнага доўгу). Акрамя гэтага, да стаўкі рэфінансавання прывязаная і вялікая колькасць крэдытаў на жыллё (у тым ліку і на ільготных умовах).

Ці будуць крэдыты даражэць і надалей, ці наадварот патаннеюць, сказаць складана. Бо на працягу года стаўка рэфінансавання можа як расці, так і зніжацца. Нагадаем, Нацбанк разлічвае, што да канца 2009 года стаўка рэфінансавання будзе 10-12%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках