9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржава будзе, у першую чаргу, эканоміць грошы на падтрымцы сем'яў і дзяцей?

22

З новага года не адбылося падвышэння памеру штомесячнай дапамогі па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў, а адпачынак па цяжарнасці і родах не быў павялічаны.

Як нагадвае «Заўтра тваёй краіны», у кастрычніку мінулага года на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення палітыкі занятасці і народанасельніцтва Міністэрства працы і сацабароны Таццяна Шэмятовец паведамляла, што ў Беларусі падрыхтаваны праект указу Аляксандра Лукашэнкі аб падвышэнні памеру штомесячнай дапамогі па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў. Дакументам прадугледжвалася падвысіць яго са студзеня 2009 года з 80% бюджэту пражытачнага мінімуму да 100% БПМ (з 1 лістапада мінулага года гэта 223 тыс. 660 рублёў).

Як бачым, гэтага не здарылася. Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Пётр Грушнік паведаміў «Заўтра тваёй краіны», што праект падвышэння памеру дапамогі па доглядзе за дзіцем яшчэ толькі «будзе разглядацца».

«Так, гэта прадугледжана Нацыянальнай праграмай дэмаграфічнай бяспекі на 2007-2010 гады. Такі праект указу Аляксандра Лукашэнкі падрыхтаваны. Сёлета ён будзе разглядацца», - сказаў Пётр Грушнік.

У той жа час чыноўнік не стаў называць магчымыя тэрміны разгляду праекту ўказу.

Няма навінаў ад кіраўніцтва краіны і з нагоды разгляду пытання аб падаўжэнні на два тыдні адпачынку па цяжарнасці і родах – з такой ініцыятывай выступілі летась Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства працы і сацабароны. Пакуль адпаведная дапамога выплачваецца адзіначасова за 126 каляндарных дзён, а ў выпадку ўскладненых родаў ці нараджэння двух і больш дзяцей - за 140 каляндарных дзён.

Былы міністр працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Сасноў лічыць, што дзяржава будзе эканоміць грошы на ўсім, уключаючы падтрымку сем'яў і дзяцей.

«У тым, што дзяржава будзе эканоміць грошы на ўсім, уключаючы падтрымку сем'яў і дзяцей, можна не сумнявацца. Дзе ўладзе браць сродкі? У яе няма іншага выйсця, як зніжаць сацыяльныя праграмы па тэрмінах і па аб'ёмах, - кажа Аляксандр Сасноў.

Эксперт упэўнены, што рэзкае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі прывядзе да зніжэння нараджальнасці ў краіне.

«Зараз, калі эканамічная сітуацыя рэзка пагоршылася, не выключана, што гэта паўплывае на рэпрадуктыўныя планы сем'яў. Нават у больш удалыя для ўлады часы аб другім, трэцім дзіцяці ў сям'і думалі з цяжкасцю», - кажа ён.

Праўда, тыя, каго «падціскае» узрост, на думку былога міністра працы і сацабароны, магчыма, адважацца нарадзіць хоць бы першае дзіця. Маладыя ж, хутчэй за ўсё, нараджэнне дзяцей адкладуць да лепшых часоў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках