20 красавiка 2024, Субота, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загінуўшаму журналісту Анатолю Майсені споўнілася бы 50 годоў

8
Загінуўшаму журналісту Анатолю Майсені споўнілася бы 50 годоў

Сёння спаўняецца 50 гадоў з дня нараджэння журналіста і палітолага Анатоля Майсені, які быў адной з самых яркіх асобаў найноўшай гісторыі Беларусі канца 1980-х - сярэдзіны 1990-х гадоў.

12 лістапада 1996 года ў 7 гадзін 30 хвілін на 286-ым кіламетры трасы Берасьце-Менск, аўтамабіль «Джып Чарокі», які належаў прэзідэнту Нацыянальнага цэнтра стратэгічных ініцыятываў «Усход-Захад», вядомаму журналісту і палітолагу Анатолю Майсеню, на вялікай хуткасці каля вёскі Яблонаўка сутыкнуўся з «Газ-53», нагадвае БАЖ.

Паводле афіцыйнай версіі, што цалкам пабудаваная на высновах супрацоўнікаў Стаўбцоўскага РАУС, вінаваты ў аўтаздарэнні Майсеня, бо менавіта ён «не справился с управлением». Калі гаварыць прасцей, то Анатоль Іосіфавіч, які па дарозе ў лякарню памёр, банальна заснуў за рулём. Аднак ёсць і неафіцыйны пункт гледжання. Згодна з ім, смерць Майсені не была выпадковай.

І пэўных падстаў для такіх думак нямала. Справа ў тым, што Майсеня быў у пэўным сэнсе мосцікам паміж Еўропай і Беларуссю Асноўная дзейнасць створанай Майсенем структуры прыпадае на пачатак дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя. Анатоля не без падстаў лічылі тым, хто знаходзіцца ў апазіцыі да ўлады.

Атрымлівалася, што дыялог паміж беларускай уладай і Захадам ажыццяўляе апазіцыянер.

Сапраўды, цэнтр «Усход-Захад», дакладней, мерапрыемствы, якія ён праводзіў, былі месцам, дзе кантактавалі прадстаўнікі Еўропы, НАТА і Беларусі. Сярод дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12 склікання Анатоль быў сярод самых актыўных, таму логіку, што кіравала Майсенем, зразумець не цяжка.

Адразу пасля аварыі на месца катастрофы прыехаў былы следчы і былы першы міністр унутраных спраў Юрый Захаранка. Яго высновы былі адназначнымі — забойства. Яны і сталі каталізатарам шматлікіх чутак пра тое, што новая ўлада банальна «прыбрала» ўплывовага апанента. Аднак чуткі не сталі вырашальнымі: большасць людзей яшчэ не верыла ў тое, што такое магчыма ўвогуле.

Анатоль Майсеня нарадзіўся 4 студзеня 1959 года ў вёсцы Вялікая Ліпа Нясвіскага раёна Мінскай вобласці.

На пачатку васьмідзесятых гадоў мінулага стагоддзя ён вырашыў паспрабаваць сябе ў журналістыцы.

У 1996-м за публікацыю «Беларусь у імгле» Беларуская асацыяцыя журналістаў прысудзіла Анатолю прэмію ў намінацыі «Лепшы аналітычны матэрыял». Прысудзіла пасмяротна»…

У 1995 годзе Майсеня сам паспрабаваў стаць прафесійным палітыкам. Балатаваўся ў родным Нясвіжскім раёне на выбарах у Вярхоўны Савет 13 склікання.

У ракавым лістападзе 1996 года Майсеня ездзіў на канферэнцыю ў Рым, пасля якой завітаў да знаёмых у Германію. Вярнуцца ён сапраўды спяшаўся, таму і начаваць у Нямеччыне не стаў. Аварыя здарылася зусім недалёка ад роднай вёскі Майсені. А праз два тыдні адбыўся сумна вядомы «рэферэндум».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках