Вылучаюцца новыя радыёчастоты для шырокапалоснага доступу ў Інтэрнэт
1- 9.01.2009, 16:35
Мінсувязі і інфарматызацыі правядзе конкурс на выкарыстанне паласы радыёчастот 5690-5725 МГц для арганізацыі бесправаднога шырокапалоснага доступу ў Інтэрнэт на тэрыторыі рэгіёнаў Беларусі.
Тэндэр павінен быць абвешчаны і праведзены да 1 верасня 2009 года, паведаміў карэспандэнту БелТА першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Іван Рак.
Па ягоных словах, дадзенае даручэнне было дадзена Мінсувязі па выніках паседжання Дзяржаўнай камісіі па радыёчастотах пры Савеце Бяспецы Рэспублікі Беларусь. Улічваючы попыт на ўжыванне радыёэлектронных сродкаў бесправаднога шырокапалоснага доступу, што маецца ў краіне, дзяржаўная камісія прыняла рашэнне "лічыць магчымым вылучэнне паласы радыёчастот 5690-5725 МГц для эксплуатацыі радыёэлектронных сродкаў бесправаднога шырокапалоснага доступу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на тэндэрнай (конкурснай) аснове, за выключэннем тэрыторыі Менска і Менскага раёна". Магчымасць удзелу ў конкурсе будзе прадастаўленая ўсім аператарам электрасувязі, якія маюць ліцэнзію на прадастаўленне паслуг перадачы дадзеных.
Акрамя таго, міністэрству неабходна прадставіць у камісію справаздачу аб ягоным правядзенні для вылучэння пераможцу (пераможцам) адпаведнай паласы радыёчастот.
Гэтыя частоты могуць быць выкарыстаныя для арганізацыі бесправаднога шырокапалоснага доступу ў Інтэрнэт, тэлекантролю аб'ектаў, сістэм відэаназірання і маніторынгу.