Моладзь раздавала менчукам абясцэненыя «рублі» (Фота)
17- 9.01.2009, 18:05
Улёткі ў выглядзе грашовых купюр раздавалі актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» на вуліцах Менска.
«Грошы» былі ўжо «дэвальваваныя» і суправаджаліся цытатамі Аляксандра Лукашэнкі.
З аднаго боку на ўлётках быў намаляваны асабовы бок банкноты вартасцю ў 50 000 рублёў. На чвэрці яе, аддзеленай пункцірнай рысай, было напісана "-20%". Менавіта на столькі абясцэніўся беларускі рубель у выніку дэвальвацыі 2 студзеня.
З іншага боку "купюр" былі прыведзеныя дзве цытаты Лукашэнкі - "Ніякага абвалу рубля не будзе" і "Сёння галоўнае — утрымаць стабільнасць рубля, а значыць, стабільнасць усёй фінансавай сістэмы. Мы дасягнулі 2200. Усё, нельга больш", сказаныя ім у апошнія месяцы мінулага года".
Улёткі былі раздадзеныя ў раёне плошчы Якуба Коласа.



