Памёр журналіст Альгерд Невяроўскі
33- 1.10.2009, 13:11
Журналіст, які працаваў у апошні час на «Радыё Рацыя», памёр 1 кастрычніка ў Беластоку.
19 жніўня Альгерду Невяроўскаму споўнілася 40 гадоў. Як паведамляе «Радыё Свабода», 25 верасня ён быў з інфарктам дастаўлены ў шпіталь у Беластоку і з таго часу знаходзіўся ў коме. Сёння была зафіксаваная смерць ад спынення сардэчнай дзейнасці.
Альгерд Невяроўскі больш за дзесяць гадоў быў карэспандэнтам «Радыё Свабода», працаваў таксама ў незалежных газетах «Свабода», «Навіны», «Наша Свабода». Журналіст асвятляў актуальныя падзеі ў Беларусі, быў аўтарам шматлікіх рэпартажаў з вахты абароны Куропатаў і падзеяў сакавіка 2006-га на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
Сайт www.charter97.org смуткуе з нагоды смерці выдатнага журналіста і чалавека і выказвае спачуванні яго родным і блізкім.