9 чэрвеня 2026, aўторак, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салідарнасць у імя Свабоды

11
Салідарнасць у імя Свабоды

Чатыры гады запар праходзяць Дні Беларускай Салідарнасці. Лідэры апазіцыі заклікалі беларусаў выйсці 16 кастрычніка ў 18.00 на Кастрычніцкую плошчу Менска.

Падаем зварот беларускіх дэмакратычных лідэраў:

16 кастрычніка 2005 году прайшоў першы Дзень салідарнасці. Тады дзесяткі тысячаў нашых суайчыннікаў запалілі ў сваіх дамах свечкі з мэтай прыцягнуць увагу да рэпрэсіяў, якія адбываюцца ў нашай краіне.

На працягу чатырох год 16 чысла кожнага месяца беларусы праводзяць акцыі ў падтрымку палітвязняў і сем'яў зніклых грамадскіх дзеячоў. За гэты час наша салідарнасць і ціск на рэжым з боку дэмакратычных краінаў свету дапамаглі вызваленню з-за кратаў многіх актывістаў апазіцыі.

Нажаль, галоўная мэта дзён салідарнасці да гэтага часу не дасягнутая. У Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі, за кратамі застаюцца вязні сумлення Мікалай Аўтуховіч, Уладзімір Асіпенка і Арцём Дубскі. Разганяюцца мірныя вулічныя акцыі апазіцыі. Улады ўжываюць новыя формы ізаляцыі маладзёжных актывістаў - гвалтоўны прызыў у войска і хатні арышт.

Адзінае, чаго па-ранейшаму баіцца дыктатура, - гэта наша салідарнасць. Толькі яе дэманстрацыя праз вулічныя акцыі можа прымусіць улады спыніць рэпрэсіі і вызваліць палітвязняў, як гэта ўжо было раней.

Мы заклікаем усіх неабыякавых беларусаў у Дзень салідарнасці 16 кастрычніка выйсці на Кастрычніцкую плошчу з партрэтамі беларускіх вязняў сумлення і звярнуцца да ўладаў з патрабаваннем пачаць рэальную лібералізацыю ў краіне, якая магчымая толькі пры спыненні палітычных рэпрэсіяў.

Свабоду палітвязням! Не - палітычным рэпрэсіям!

Яўген Афнагель, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»,

Зміцер Дашкевіч, старшыня «Маладога Фронту»,

Андрэй Крэчка, старшыня «Моладзі БНФ»,

Анатоль Лябедзька, кіраўнік Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі»

Менск, 16 верасня 2005

Брусэль, 16 лістапада 2005

Кіеў, 16 лістапада 2005

Познань, 16 снежня 2005

Гожуў-Велькапольскі, 16 лютага 2006

ЗША, 16 лютага 2006

Польша, 16 сакавіка 2006

Парыж, 16 красавіка 2006

Салігорск, 16 траўня 2006

Кіеў, 16 траўня 2006

ЗША, 16 ліпеня 2006

Варшава, 16 верасня 2006

Менск, Джінсавы Фэст,16 верасня 2006

Менск, Джінсавы Фэст, 16 верасня 2006

Кракаў, 16 снежня 2006

Менск, 16 студзеня 2007

Менск, Касцёл св. Язэпа, 16 красавіка 2007

Масква, 16 красавіка 2007

Прага, 16 траўня 2007

Менск, 16 верасня 2008

Менск, 16 жніўня 2009

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках