9 чэрвеня 2026, aўторак, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Транспаранты «Свабоду палітвязням!» у Менску (Фота)

Жыхарам горада Менска нагадалі пра тое, што ў беларускіх турмах утрымліваюцца палітычныя вязні.

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» вывесілі плакаты са словамі «Свабоду палітвязням!» на мосце на скрыжаванні праспекта Жукава і праспекта Дзяржынскага, а таксама над уездам у горад з Берасцейскага накірунку.

«Лукашэнка і афіцыйныя СМІ кажуць пра тое, што ў нашай краіне няма палітвязняў, але шмат якія кіроўцы, убачыўшы надпіс на плакаце, сігналілі нам у знак падтрымкі. Гэта гучала значна больш пераканаўча, чым уся тая хлусня, якая льецца з тэлеэкрана і з газетаў», -- сказаў у інтэрв'ю сайту «Еўрапейская Беларусь» удзельнік акцыі.

Нагадаем, што 8 лютага ў Ваўкавыску былі затрыманыя Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка. 18 лютага ваўкавыскім прадпрымальнікам было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці). 23 чэрвеня ў дачыненні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асобаў» узбуджаная справа па арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13).

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі вязнямі, звяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.

Ваўкавыскага прадпрымальніка Юрыя Лявонава вызвалілі з менскага следчага ізалятара 8 жніўня. Неўзабаве крымінальная справа ў дачыненні да яго была спыненая.

Актывіст «Маладога фронту» Арцём Дубскі 7 ліпеня 2009 года быў прысуджаны да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за парушэнне правілаў адбыцця пакарання па «справе 14-ці». Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» у 2009 годзе прызнала ўдзельнікаў «Працэсу 14-ці» Вязнямі сумлення.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках