9 чэрвеня 2026, aўторак, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь увяла антыдэмпінгавыя меры супраць Нямеччыны, Польшчы і Кітая

16

Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне пра ўвядзенне спецыяльнай антыдэмпінгавай пошліны ў дачыненні шкловалакна.

Як нагадвае «Ежедневник», год таму МЗС Беларусі пачаў антыдэмпінгавае расследаванне ў дачыненні да імпарту на мытную тэрыторыю Беларусі сетак шкляных, папросту, шкловалакна.

Рашэнне было прынятае на падставе вынікаў разгляду заявы ААТ «Полацак-Шкловалакно», якое з'яўляецца адзіным вытворцам шклосетак у Беларусі. Асноўнымі імпарцёрамі шкловалакна ў Беларусь з'яўляюцца Кітай, Расея, Нямеччына і Польшча.

Паводле дадзеных МЗС Беларусі імпарт шклосетак у Беларусь у 2007 годзе павялічыўся ў параўнанні з 2005 годам больш чым ў 3 разы. Пры гэтым у 2005 годзе імпарт быў танней за беларускую прадукцыю на 32%, у 2007 годзе, калі ААТ «Полацак-Шкловалакно» знізіла свае кошты – на 18%. Такая коштавая розніца стварала сур'ёзную пагрозу айчыннаму вытворцу. Паводле дадзеных МЗС Беларусі, з 2005 па 2007 гады доля беларускага прадпрыемства на ўнутраным рынку знізілася з 83% да 68%. Гэтыя акалічнасці і вымусілі МЗС распачаць антыдэмпінгавае расследаванне.

Паводле ўказа Лукашэнкі №498, у Беларусі з 4 лютага тэрмінам на тры гады ўводзіцца спецыяльная пошліна на сеткі шкляныя (шклосеткі), што ўвозяцца на мытную тэрыторыю краіны і з'яўляюцца вырабамі са шклянога валакна, у якіх два ці больш пласты паралельных нітак (ровінгаў) змацаваныя хімічным, механічным ці тканым спосабам, з адкрытай ячэйкай памерам 1 мм і больш па любым яе баку, і якія класіфікуюцца ў падсубпазіцыях 7019 19 100, 7019 19 900, 7019 32 000, 7019 39 000 9, 7019 40 000 0, 7019 51 000 0, 7019 52 000 0, 7019 59 000 0, 7019 90 100 0, 7019 90 910 0, 7019 90 990 0 Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь. Памер пошліны будзе складаць 33,4% ад іх мытнага кошту.

Дзеянне ўказу не распаўсюджваецца на прадукцыю, якая паходзіць з дзяржаваў – удзельніцаў мытнага звяза, а таксама з найменш развітых краінаў (тэрыторыяў), якім даюцца тарыфныя прэферэнцыі Рэспублікі Беларусь. Іншымі словамі, ад імпарту з Расеі ААТ «Полацак-Шкловалакно» па-ранейшаму не будзе абаронены.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках