Менчукам нагадалі пра Дзень салідарнасці (Фота)
- 15.10.2009, 9:27
Графіці «16» і «Салідарнасць» з'явіліся ў Менску. Яны былі заўважаныя на платах уздоўж чыгуначных шляхоў.
Нагадаем, што акцыя з патрабаваннем вызвалення палітвязняў і спынення палітычных рэпрэсіяў пройдзе ў Менску 16 кастрычніка. Лідэры апазіцыі заклікалі беларусаў у гэты дзень выйсці ў 18.00 на Кастрычніцкую плошчу беларускай сталіцы.
