9 чэрвеня 2026, aўторак, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У студзені-верасні спад зафіксаваны ў 6 з 9 галінаў прамысловасці

2

Найбольшы спад зафіксаваны на прадпрыемствах машынабудавання і металаапрацоўкі.

У Беларусі ў студзені - верасні 2009 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года шэсць з дзевяці галінаў прамысловасці знізілі аб'ёмы вытворчасці, паведамляе АФН са спасылкай на Белстат.

Найбольшы спад зафіксаваны на прадпрыемствах машынабудавання і металаапрацоўкі – на 27,3% у параўнанні са студзенем-вераснем мінулага года. У лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці аб'ем вытворчасці знізіўся на 23,6%.

Электраэнергетыка знізіла вытворчасць на 13,4%, лёгкая прамысловасць на 11,1%, чорная металургія — на 6,2%, прамысловасць будаўнічых матэрыялаў — на 4,8%.

Рост аб'ёмаў вытворчасці зафіксаваны ў хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці - на 30,3%, у паліўнай — на 12,4%, у харчовай — на 2,1%.

У цэлым па выніках дзевяці месяцаў аб'ем прамвытворчасці ў Беларусі знізіўся на 4,5% у параўнанні са студзенем-вераснем мінулага года пры гадавым прагнозе росту на 10-12%.

Каментар www.charter97.org: Вялікія сумневы выклікаюць дадзеныя росту ў нафтахімічнай і паліўнай прамысловасці, бо закупкі газа ў Расеі, паводле тых жа афіцыйных дадзеных, скараціліся на 17,5%.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках