9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыйная моладзь праводзіць акцыі салідарнасці ў рэгіёнах (Фота)

Дзесяткі партрэтаў беларускіх палітыкаў, грамадскіх дзеячоў і журналіста, якія зніклі з палітычных матываў, з'явіліся ў Бярозе (Берасцейская вобласць).

Як паведамляе сайт mfront.net, партрэты з'явіліся на тумбах для абвестак, ліхтарных слупах і сценах будынкаў.

Акрамя таго, у горадзе з'явіліся бел-чырвона-белыя сцягі - сімвалы беларускай свабоды.

Нагадаем, што 16 кастрычніка ў гарадах Беларусі пройдуць акцыі салідарнасці з ахвярамі палітычных выкраданняў і беларускімі палітвязнямі. У 18.00 акцыя салідарнасці пройдзе на Кастрычніцкай плошчы Менска.

У 1999-2000 гадах у Беларусі зніклі першы віцэ-спікер Вярхоўнага Савета Беларусі 13 склікання, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар, бізнэсмэн і грамадскі дзеяч Анатоль Красоўскі, экс-кіраўнік МУС, які пасля стаў апазіцыйным палітыкам, Юры Захаранка і аператар расейскага тэлеканала ГРТ Дзмітры Завадскі.

Пра неабходнасць высветліць лёс зніклых беларускіх апазіцыянераў увесь час заяўляе міжнародная супольнасць. Патрабаванне раскрыць праўду пра іх знікненне ўтрымліваецца ў рэзалюцыях Камісіі ААН па правах чалавека, Парламенцкіх асамблеяў Рады Еўропы і АБСЕ.

Шэрагу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, у прыватнасці экс-міністру ўнутраных справаў Уладзіміру Навумаву, былому сакратару Савета бяспекі Віктару Шэйману, былому кіраўніку МУС Юрыю Сівакову і экс-камандзіру САХРа Дзмітрыю Паўлічэнку забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША з-за падазрэнняў у іх датычнасці да выкраданняў апазіцыянераў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках