9 чэрвеня 2026, aўторак, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вытворчасць мінеральных угнаенняў знізілася амаль у 2 разы

У Беларусі вытворчасць мінеральных угнаенняў у студзені-верасні 2009 года знізілася на 45,6%.

Пры гэтым у верасні ў параўнанні з вераснем мінулага года вытворчасць скарацілася на 33,8%, у параўнанні са жніўнем бягучага года – на 18,5%, паведамляе АФН са спасылкай на Белстат.

Выпуск калійных угнаенняў у студзені-верасні 2009 года знізіўся на 53,6% да 1830,0 тыс. тон. У верасні 2009 года ў параўнанні з вераснем 2008 года вытворчасць знізілася на 38,1%, у параўнанні са жніўнем бягучага года - на 19,5%.

Вытворчасць азотных угнаенняў у студзені-верасні скарацілася на 2,3% да 563,1 тыс. тон (у верасні ў гадавым вылічэнні зніжэнне на 12,6%, у месячным – на 16,6%), фасфатных – павялічылася на 3,8% да 136,4 тыс. тон (у верасні ў гадавым вылічэнні зніжэнне на 14,3%, у месячным – на 10,2%).

Экспарт калійных ўгнаенняў у студзені-жніўні 2009 склаў 1023,7 тыс. тон, што на 64,5% менш чым за аналагічны перыяд 2008 года. Экспарт азотных угнаенняў павялічыўся на 62,1% і склаў 150 тыс. тон.

Пры гэтым сярэдні экспартны кошт калійных угнаенняў па выніках студзеня-жніўня склала $905 за тону (павялічыўшыся на 11,9% у параўнанні са студзенем-жніўнем 2008 года), азотных - $455 за тону (знізіўшыся на 65,5%).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках